Навукоўцы прадставілі анлайн-тэст на імавернасць хуткай смерці

06.06.2015
Гэта не падман, а рэальная магчымасць зарабіць пару лішніх год жыцця!

 

Выява: Ray Ferrer, urbanwallart.wordpress.com

Шведскія навукоўцы распрацавалі просты тэст пад назвай Ubble, што прадэманструе людзям ва ўзросце 40-70 год рызыку смерці цягам бліжэйшых пяці год, які апісалі ў часопісе The Lancet.

Прайсці тэст Ubble (англ.) >>>

Жанчынам трэба адказаць на 11, а мужчынам — на 13 простых пытанняў. Колькі машын у вашай сям’і? Вы паліце? Рак, дыябет, ангіна?..

Калі узрост у тэсце значна перавышае ваш сапраўдны ўзрост, час мяняць тое, што яшчэ можна змяніць.

Каб скласці тэст, навукоўцы апыталі 500 тысяч брытанцаў і прадставілі звесткі пра сваю ДНК. Цягам пяці год з апытаных памерлі 8532 чалавекі. На базе атрыманай інфармацыі навукоўцы вылічылі ключавыя фактары, што могуць выклікаць хуткую смерць.

Затым даследчыкі правялі праверку тэсту на 35 тысячах людзей. Дакладнасць тэсту склала 80%, што, як сцвярджаюць аўтары, больш надзейна за вымярэнне ціску і пульсу. Хаця тэст праводзіўся на брытанцах, аўтары кажуць, што ён можа быць актуальным і для іншых краін.

Ужыванне алкаголю, як ні дзіва, не ўвайшло ў тэст — менавіта яно слаба ўплывала на імавернасць хуткай смерці. Пэўна, алкаголь проста нікуды не спяшаецца. Затое спяшаецца (асабліва для людзей 40-70 год) курэнне. Што яшчэ больш дзіўна, хуткасць хады стала нават больш значным фактарам за курэнне.

Аляксандр Арсёнаў

 

вернуться »