Брестская обл.
"Рыбалоўства на Беларусі існавала спрадвечна. Пры раскопцы старажытных стаянак чалавека часта знаходзяць рыбіны косткі, касцяныя, а пасля і металічныя, кручкі. Прычым, лавілі не толькі з берага. Самаму старому чаўну, знойдзенаму на Беларусі (ён зараз у Пінскім музеі), 7 тысяч год. Гэта яшчэ новы каменны век, неаліт. Як човен збярогся? Ну, па-першае, дуб толькі мацнее ад вады. А па-другое, човен трапіў у тарфянік, які і закансерваваў яго."
"З рыбалоўствам часта бываюць кур'ёзы. Адзін мой знаёмы знайшоў аднойчы ў глеі стары "самовы" кручок. Выкінулі, відаць, за непатрэбнасцю, бо такіх самоў цяпер, мабыць, няма. Кручок быў таўшчынёю ў палец і даўжынёю сантыметраў каля трыццаці. Калісьці на такі насаджвалі цэлую абскубаную качку і кідалі ў вір, дзе запрымецілі сома-гіганта. Дзівіцца тут няма чаго. Нават меншыя самы цягаюць качак, а сярод іх (самоў, а не качак) бывалі волаты. У XVI стагоддзі ля Полацка быў злоўлены сом вагою ў 15 пудоў. Дый мой бацька расказваў, што, калі ён быў маладым чалавекам, у Дняпры, ля Оршы злавілі васьміпудовага сома. Калі яго ўзважылі - спецыяльна быў запрошаны натарыус, які і склаў з гэтага выпадку акт, натарыяльна засведчыў такое дзіва. Бацька бачыў тую рыбу. Сом быў амаль чорны, і не столькі ад старасці, колькі ад таго, што на ім сям-там аж дробныя ракушкі пасяліліся. Увесь быў нібы ў твані. " Крыніца: Артыкул Ў.Караткевіча “За рэчкая, за быстраю азярцо мільганула…” з нарысу “Зямля пад белымі крыламі”
На фото - река Припять
Ссылки на полезную информацию:
- Погода для населенных пунктов Брестской области от RP5.ru >>
|