Гродненская обл.
"Дарма, што сьветлы Нёман меншы па сваёй даўжыні за шырокі Дняпро і хуткую Дзьвіну. Дарма, што за даўнія часы ён не стаўся гэткім гістарычным шляхам, як яны. Затое пазьней стаўся ён сымбалям нашага нацыянальнага адраджэньня, знайшоўшы адпаведны адбітак і ў народных паданьнях і ў мастацкай літаратуры. Аднак калі вядома, што Дняпро пачынаецца з Клёцавае імшары, а Дзьвіна паблізу ад калыскі Дняпра з возера Дзьвінец, дык скуль пачынаецца Нёман, дагэтуль дакладна невядома."
"Бальшыня навуковых дасьледваньняў і народных паданьняў даводзяць, што цяперашняя рэчка Вуса, якая цячэ з-пад Сьвятое Гары і прачула апяяная паэтам Алесям Салаўём, калісьці менавалася Нёман…
Мы Беларусы незалежна ад таго, скуль мы - ці з-пад Дзьвіны, ці з-пад Прыпяці, ці з-пад Дняпра, ці з-пад Бугу, ведаем, як цячэ Нёман праз Налібокі і Дакудаўскія дубовыя лясы, перахапіўшы ў дарозе Бярэзань і Шчару, мы чуем, як, пракапваючыся праз Горадзенскае ўзгор'е, грыміць ён у сваіх парогах - Швец ды Кравец, Калатоўка ды Бічы. Нёман для ўсіх нас адзіны і непаўторны. І няхай хтосьці ды дзесьці спрачаецца аб тым - скуль паходзіць Нёман... Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман." Крыніца: Юрка Віцьбіч Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман. Мастацкі нарыс
Ссылки на полезную информацию:
- Погода для населенных пунктов Гродненской области от RP5.ru >>
|